Мінскі абласны веласіпедны тур адбыўся ў Мядзельскім раёне. Маршрут склаў трыццаць адзін кіламетр па шашы і перасечанай мясцовасці. Усяго на веласіпеды селі 600 чалавек. Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Стартаваў тур у дзіцячым цэнтры «Зубраня». Яго ўдзельнікі зрабілі два прыпынкі — у курортным пасёлку Нарач і каля помніка ў вёсцы Мінчакі воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Там былі ўскладзены кветкі. Галоўная ідэя мерапрыемства — не толькі папулярызацыя здаровага ладу жыцця, але і выхаванне беражлівых адносін да памяці абаронцаў Айчыны.
Усяго ў заездзе прыняло ўдзел больш за трыццаць камандаў: работнікі структурных падраздзяленняў Мінаблвыканкама, апаратаў гар-і райвыканкамаў, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў.
Пасля заканчэння туру яго ўдзельнікаў і жыхароў райцэнтра чакаў канцэрт на набярэжнай возера Мястра на сцэне амфітэатра.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyzvalennya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/velasport