Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных лыжах за катарам, які прайшоў у Іспаніі.
Наш атлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, пацвердзіў свой клас у фігурным катанні, атрымаўшы 11 620 балаў. На другім радку падагульняючага пратакола размясціўся П'ер Балон з Францыі, а трэцяе месца заняў яго суайчыннік Луі Дзюплан-Фрыбург. У актыве беларускай каманды на турніры і серабро ў скачках з трампліна Ганны Стральцовай, якая паказала вынік 52,8 м. У суме мнагабор'я (фігурнае катанне, скачок з трампліна і слалам) Ганна Стральцова заняла другое месца, трэцяе — у яшчэ адной беларускі Аляксандры Данішэўскай.
У агульнакамандным заліку чэмпіянату зборная Беларусі заняла другое месца. Першае — у французскіх вадналыжнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport