Рассельгаснагляд прыняў рашэнне адмяніць забарону на ўвоз у Расію яблыкаў з Беларусі, пасля таго як спецыялісты ведамства наведалі краіну з рабочым візітам. Пра гэта паведамляе сайт [1] ведамства.
У ходзе візіту была праведзена ацэнка работы 51 прадпрыемства, а таксама атрыманы даныя аб плошчы садоў, якія занятыя пладаноснымі яблынямі, іх сартавым складзе і ўраджайнасці.
Акрамя гэтага, супрацоўнікам Рассельгаснагляду прадставілі звесткі пра планавую вытворчасць яблыкаў у бягучым годзе, інфармацыю аб наяўнасці ў кампаній сховішчаў і тэрмінах захоўвання яблыкаў.
Спасылкі
[1] https://www.fsvps.ru/fsvps/news/31226.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka