У верасні Гродзенская вобласць адзначыць знамянальную падзею — 75-годдзе свайго заснавання. Да юбілею вобласць атрымае нямала падарункаў. Да гэтай даты ўводзяцца чатыры сацыяльна значныя аб'екты — дзве школы, дзіцячы садок і Палац творчасці. У Гродне будуць адкрыты новыя маршруты, парк грамадскага транспарту папоўняць 10 аўтаномных тралейбусаў.
Напярэдадні свята ў раёнах пройдуць дні прадпрыемстваў. У рэгіёне нямала значных прадпрыемстваў, чыя прадукцыя вядомая і папулярная ў краіне. Будуць ушанаваны найлепшыя працаўнікі ўсіх сфер дзейнасці, заслужаныя работнікі — прыклад прафесіяналізму і адданасці справе.
Убачаць свет дзевяць новых выданняў, якія прысвечаны Гродзеншчыне. У рэгіёне будзе ажыццяўляцца праект «На мяжы гісторыі», які ўключае ў сябе больш за 70 захапляльных і пазнавальных вандровак па самых цікавых мясцінах Прынёмання. Такія экскурсіі пройдуць ва ўсіх раёнах і стануць прэзентацыяй новых турыстычных маршрутаў. Велічным абяцае быць і заключнае мерапрыемства, якое адбудзецца 20 верасня ў абноўленай зале абласной філармоніі. У ім прымуць удзел ганаровыя госці, а таксама дэлегацыі з усіх раёнаў.
«Звязда» таксама не застанецца ўбаку ад гэтай важнай падзеі. Сёння мы даём старт сумеснаму праекту нашага выдання і мясцовых уладаў Гродзеншчыны. Мы раскажам, як жывуць і працуюць жыхары Іўя [4], горада, які называюць «сталіцай татар». Здзейснім падарожжа ў Мір [5], каб даведацца, як развіваецца турыстычная інфраструктура. Пройдзем па безбар'ерным Гродне [6], дзе вырашаюцца праблемы інклюзіўнага пражывання. А яшчэ завітаем [7] у зялёны куток жылога мікрараёна, дзе створаны сапраўдны дэндрарый, таксама пазнаёмімся [8] з актыўнай жанчынай, начальнікам камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якая імкнецца абудзіць ініцыятыву жыхароў.
Мы будзем працягваць праект і знаёміць нашых чытачоў з Гродзенскім рэгіёнам напярэдадні яго слаўнага юбілею.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] http://zviazda.by/be/news/20190725/1564069899-chym-syonnya-zhyve-iue
[5] http://zviazda.by/be/news/20190725/1564070208-shto-paglyadzec-u-bylym-yaureyskim-kvartale-mira
[6] http://zviazda.by/be/news/20190725/1564071013-ci-adpavyadae-garadskaya-infrastruktura-grodna-patrebam-invalidau
[7] http://zviazda.by/be/news/20190725/1564072292-byly-aviyatar-u-adzinochku-vysadziu-dendraryy-u-garadskim-mikrarayone
[8] http://zviazda.by/be/news/20190725/1564071689-yak-kamitet-gramadskaga-samakiravannya-dapamagae-u-dobrauparadkavanni
[9] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[10] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc