З 26 да 28 ліпеня ў сталічным Палацы спорту пройдзе Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева.
Плануецца, што ў спаборніцтвах возьме ўдзел больш за 230 спартсменаў з 20 краін: Беларусі, Бразіліі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Кітая, Карэі, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Чылі, ЗША і Японіі.
Барацьба за медалі пойдзе ў 10 вагавых катэгорыях. Зборную Беларусі прадставіць 26 спартсменаў.
У ранейшыя гады турнір памяці Алега Караваева праходзіў у фармаце каманднага спаборніцтва, гэтым разам спаборніцтвы носяць статус кваліфікацыйных. Больш высокі рэйтынг атлета ў статыстыцы Міжнароднай федэрацыі барацьбы дае права выступіць без адбору на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў верасні гэтага года ў Нур-Султане (Казахстан).
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/baracba