На працягу двух дзён на розных сталічных пляцоўках праходзіць маштабная падзея — першы ў гісторыі беларуска-ўзбекскіх адносін форум рэгіёнаў.
У панядзелак адбыліся секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя ўзаемнаму развіццю аграпрамысловага комплексу, прамысловай кааперацыі дзвюх краін, іх супрацоўніцтву ў сферы ІТ-тэхналогій, навукі, адукацыі і гуманітарных пытаннях. У гэты ж дзень быў урачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік-бюст вялікаму ўзбекскаму паэту і дзяржаўнаму дзеячу Алішэру Наваі.
Сёння ў Палацы Рэспублікі ўдзельнікі форуму абмяркуюць тэму супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. Менавіта ён, на думку арганізатараў, з'яўляецца ключавым фактарам у развіцці міждзяржаўных адносін. На пленарным пасяджэнні прадстаўнікі дэлегацый агучаць прапановы па актуалізацыі існуючай дарожнай карты супрацоўніцтва, а таксама новыя кірункі ў двухбаковым дыялогу.
Плануецца, што на форуме будзе падпісана каля 15 дагавораў аб супрацоўніцтве і 20 камерцыйных кантрактаў.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/forum-regiyonau-belarusi-i-uzbekistana