У Мазырскім раёне знішчылі 720 кг дзікарослых канапель, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Патрульныя сумесна з калегамі з наркакантролю АУС Мазырскага райвыканкама 31 ліпеня каля вёскі Дразды выявілі ўчастак у 0,45 га з дзікарослымі каноплямі. Асаблівасці ландшафту не дазволілі выкарыстоўваць для знішчэння нарказмяшчальнай расліны тэхніку. Яго ліквідавалі ўручную, а затым спалілі.
На дадзены момант гэта самы вялікі выяўлены ўчастак канопляў ў раёне, удакладніў афіцыйны прадстаўнік.
Усяго ж з пачатку правядзення адмысловай праграмы "Мак" на тэрыторыі Мазырскага раёна зафіксавалі 47 фактаў незаконных пасеваў маку і канапель. Агульная вага знішчанага перавысіў 1,2 т.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/svyshe-700-kg-konopli-unitozhili-v-mozyrskom-rajone-357024-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki