Летась у Кітаі агульныя даходы ад электроннай апрацоўчай індустрыі і індустрыі праграмнага забеспячэння перавысілі 16 трлн юаняў (2,3 трлн долараў), паведаміў старшыня Кітайскай федэрацыі індустрыі інфармацыйных тэхналогій Ван Сюдун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У прыватнасці, даход ад электроннай апрацоўчай індустрыі дасягнуў 10,6 трлн юаняў (1,5 трлн долараў), павялічыўшыся на 9%, а прыбытак ад распрацоўкі праграмнага забеспячэння - 6,3 трлн юаняў (910 млн долараў), з ростам на 14,2%. За перыяд са студзеня па май бягучага года дабаўленая вартасць у сферы вытворчасці электронікі вырасла на 9,4%, што на 3,4 працэнтных пункта вышэй за сярэдні паказчык прамысловасці. Таксама назіраецца хуткае развіццё індустрыі праграмнага забеспячэння, выручка якой павялічылася на 14,7%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya