Дзень кола ў Кальчунах у Ашмянскім раёне і фестываль «Мястэчка» ў Міры на Карэліччыне адбыліся на выхадных у Гродзенскай вобласці.
Адмысловыя рысы нацыянальных культур беларусаў, палякаў, яўрэяў, татар і цыган перадалі арганізатары фестывалю праз падворкі, створаныя ў Міры. Каларыт кожнай народнасці падкрэслівалі таксама стравы, абрады і музыка кожнай нацыі. Госці свята частаваліся адмысловымі прысмакамі і ўдзельнічалі ў квэсце «Сцежкамі стагоддзя». Арганізатары мяркуюць, што праз такое свята ўдалося перадаць цеснае перапляценне культур розных народаў, якія цягам стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі на Мірскай зямлі.
А вось на Дні кола ў Кальчунах госці былі гэтаксама і ўдзельнікамі свята. Да мясцовага дома культуры прыязджалі на самакатах, веласіпедах, роліках, гіраскутарах, матацыклах і аўтамабілях. Не забыліся арганізатары запрасіць і прафесіянальных кіроўцаў: клуб аматараў BMW, байкераў з аб'яднання супольнасці NО LІMІTS і членаў велаклуба RОVАR. Як сведчаць усе ўдзельнікі, было весела, ярка і вельмі гучна.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/tradycyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-kola