На Армейскіх міжнародных гульнях, якія ў гэтыя дні праходзяць на палігонах некалькіх дзяржаў, каманда ваенных кінолагаў з Беларусі ўзначаліла турнірную табліцу па выніках практыкавання «дог-біятлон» у індывідуальнай гонцы.
Удзельнікі павінны былі пераадолець дыстанцыю ў 3200 метраў. На ёй трэба было двойчы трапіць у мішэнь з вінтоўкі — у становішчы лежачы і стоячы. Згодна з правіламі, сабака мусіў пастаянна рухацца наперадзе важатага і не адхіляцца ад маршруту. Другое месца заняла каманда Расіі. «Бронза» па выніках першага этапа — ва ўзбекскіх кінолагаў. У конкурсе «Верны сябар» таксама бяруць удзел каманды з Казахстана і Алжыра. Спаборніцтвы ў кінолагаў скончацца 11 жніўня.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinolagi
[4] https://zviazda.by/be/tags/armeyskiya-mizhnarodnyya-gulni
[5] https://zviazda.by/be/tags/sabaki