На карце Нацыянальнага кадастравага агенцтва пачаў працаваць слой «Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў», паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Слой адлюстроўвае межы выбарчых акруг і месца знаходжання акружных выбарчых камісій пры правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, а таксама змяшчае тэкставае апісанне акруг.
На сайце Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адкрытым доступе з'явілася інфармацыя пра выбары: адпаведныя вытрымкі з Выбарчага кодэкса, Указ Прэзідэнта, актуальныя паведамленні. Таксама апублікаваныя пастановы ЦВК, зацверджаныя на апошнім пасяджэнні, і метадычныя дапаможнікі для выбарчых камісій.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnae-kadastravae-agenctva
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[5] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou