У Сюн’ані запусцілі пасажырскі беспілотнік.
Беспілотны мікрааўтобус перавозіць пасажыраў у Цэнтры абслугоўвання Сюн’аня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Цэнтр абслугоўвання — гэта першы праект гарадскога будаўніцтва, распачаты пасля стварэння новага раёна Сюн’ань, дзе ўпершыню была прадстаўлена канцэпцыя функцыянальнай інтэграцыі і развіцця новага раёна. Ён выкарыстоўваецца для абслугоўвання жыхароў, адміністрацыйнай дзейнасці і новых прадпрыемстваў у раёне. Тут знаходзяцца часовыя офісы і жылыя памяшканні, цэнтр адпавядае функцыянальным патрэбам дэманстрацыі вынікаў планавання і забудовы раёна, дзяржаўных паслуг, правядзення канферэнцый і «разумнага» горада будучыні з нізкім узроўнем выкідаў вугляроду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya