Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 14 жніўня праз дажджы і навальніцы, паведамляе pogoda.by [1].
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўдні, днём у многіх раёнах чакаюцца дажджы, навальніцы. У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах град. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, днём - плюс 17-23, па паўднёвым усходзе - 24-29 вышэй за нуль.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore