Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 жніўня склаў 0,3%, знізіўшыся ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці на 0,1 адсоткавага пункта, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,4%, Гомельскай - 0,3%, Мінскай - 0,2%, Мінску - 0,1%.
На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 жніўня стаялі 12 тыс. чалавек, што на 27,6% менш, чым на тую ж дату у 2018 годзе (16,6 тыс.).
Наймальнікі прапануюць 90,5 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 17,6% больш, чым год таму (77 тыс.).
Попыт на рабочыя прафесіі вышэйшы за іншыя - 64,5% ад агульнай колькасці вакансій.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaregistrirovannaja-bezrabotitsa-v-belarusi-na-1-avgusta-sostavila-03-358222-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bespracoue