Аварыя адбылася каля 16.25, паведамляе сталічная ДАІ.
Кіроўца Opel выязджаў з прылеглай тэрыторыі паблізу дома № 25 па вуліцы Шаранговіча ў напрамку вуліцы Гарэцкага. Пры выездзе з двара ён збіў 25-гадовую дзяўчыну на электрасамакаце, якая перасякала праезную частку выезду з прылеглай тэрыторыі справа налева па ходзе руху.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz