Сталічныя аператыўнікі затрымалі раней судзімую гараджанку, якая скрала прадукты харчавання на суму каля 500 рублёў.
Дзеянні фігурантка трапілі на камеру відэаназірання. Вывучыўшы запіс, аператыўнікі ўстанавілі, што невядомая жанчына ўвайшла ў краму, некаторы час вывучала тавары, а ў затым спакавала прадукты ў сваю сумку i сышла.
Выявіўшы нястачу, у міліцыю з заявай звярнуўся кіраўнік крамы. Праваахоўнікі па гарачых слядах затрымалі фігурантку. Раней зламысніца ўжо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за дробны крадзеж і злачынствы маёмаснага характару, паведамляе Заводскі РУУС г. Мінска.
Вядома, што скрадзеныя тавары жанчына прадала жыхарам раёна за паўцаны, а атрыманыя грошы выдаткавала на асабістыя патрэбы. У дачыненні да зламысніцы абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlamysnik