Па дадзеных следства, 39-гадовы жыхар Віцебска, з'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам у сферы аптовага гандлю прадуктамі харчавання, у перыяд часу са студзеня 2016 года па студзень 2019 года, ўхіляўся ад выплаты сум падатку на даданую вартасць і падаходнага падатку з фізічных асоб. Пра гэта паведамляюць [1] ва УСК па Віцебскай вобласці.
Мужчына рэалізоўваў прадукты харчавання без таварасуправаджальных дакументаў, у наступным уносіў у падатковыя дэкларацыі заведама несапраўдныя звесткі, наўмысна прыніжаючы падатковую базу.
Дзяржаве нанесены ўрон на суму больш за 98 тысяч рублёў.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). Падазраваны дапытаны, да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы. Следчымі канфіскавана дакументацыя і камп'ютарная тэхніка.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/predprinimatel-iz-vitebska-nedoplatil-nalogov-bolee-chem-na-br98-tys-358332-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatki
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet