Учора ў Скідзелі 23-гадовы жыхар Гродзенскага раёна атрымаў траўму пасля падзення з даху аўтамабіля, паведамляюць [1] у ДАІ УУС па Гродзенскай вобласці.
Папярэдне ўстаноўлена, што каля 15 гадзін ён пазнаёміўся з кампаніяй хлопцаў і стаў выпіваць з імі гарэлку. Праз прыкладна 2 гадзіны адзін з новых сяброў вырашыў пакатацца на аўтамабілі маркі "ВАЗ". 23-гадовы хлопец з яшчэ адным з кампаніі залезлі на дах аўто. У нейкі момант вадзіцель рэзка пачаў рух і "пасажыр" з даху ўпаў. Далей аўтамабіль пачаў здаваць заднім ходам і праехаў па ступні таго чалавека.
Што адбывалася далей, хлопец памятае дрэнна. Толькі ўказвае, што ў нейкі момант ён апынуўся каля школы, адкуль на таксі адправіўся ў Гродна да сястры. Па прыездзе ён адчуў моцны боль у вобласці спіны і далей звярнуўся ў "хуткую дапамогу". Там яму паставілі дыягназ "гематома паяснічна-красцовай вобласці і зрушэнне пазванкоў", пасля чаго шпіталізавалі.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Просьба да відавочцам і грамадзянам, якім што-небудзь вядома пра абставіны гэтага здарэння патэлефанаваць у ДАІ УУС па тэл 797545.
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai?w=wall-70041595_14210
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dah-autamabilya
[4] https://zviazda.by/be/tags/trauma
[5] https://zviazda.by/be/tags/balnica