У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі такія дакументы для жыхароў Беларусі і іншых краін складаюцца з 2010 года. 14 жніўня Інстытут генетыкі чакаў свайго 15-тысячнага кліента.
Генетычны пашпарт — гэта дакумент, у якім прыводзяцца звесткі аб генетычных асаблівасцях чалавека. Менавіта гены ў вялікай ступені адказныя не толькі за нашу знешнасць і здольнасці, але і за наша здароўе. Таму вельмі важна вызначыць, да якіх захворванняў у чалавека ёсць схільнасць, асабліва калі яны залежаць не толькі ад генаў, але і ад ладу жыцця. Калі такая схільнасць выяўлена, можна правесці прафілактыку і прадухіліць хваробу.
У цэнтры праводзіцца тэсціраванне на генетычную схільнасць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету, астэапарозу, метабалічнага сіндрому. Тэсціруюцца і спартсмены для выяўлення спрыяльных і неспрыяльных для спорту генетычных асаблівасцяў. Найбольш запатрабаваная паслуга — выяўленне генетычных прычын невыношвання цяжарнасці. Большая частка генетычных пашпартоў выдадзена жанчынам менавіта з гэтай праблемай.
Генетычны аналіз у тым ліку дазваляе вызначыць індывідуальную адчувальнасць да лекаў. Лабараторыя генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН адзіная ў СНД мае міжнародную акрэдытацыю ў галіне генетычнага аналізу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-centr-genomnyh-biyatehnalogiy-instytuta-genetyki-i-cytalogii-nan-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/genetychny-pashpart