Грузінскія ратаўнікі вядуць пошукі траіх турыстак з Беларусі, якія зніклі ў сераду ўвечары на гары Тэтнульдзі ў Сванетыі, паведамляе "Першы канал Грузіі" [1].
Паведамленне аб іх знікненні паступіла ўвечары 14 жніўня.
Жанчыны знаходзіліся ў складзе групы альпіністаў, якія пасля скарэння вяршыні вярталіся на базу. Па дарозе ў лагер турысткі пакінулі групу, і больш іх не бачылі.
Дакладны ўзрост жанчын невядомы. Адной каля 36 гадоў, двум іншым - менш за 60.
Спасылкі
[1] https://1tv.ge/news/svanetshi-tetnuldze-dakargul-sam-turists-edzeben/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya