Літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Каўказскія творы Льва Талстога" адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
"У нашым сумесным праекце з мемарыяльным і прыродным запаведнікам "Музей-сядзіба Л.М.Талстога "Ясная Паляна" будуць прадстаўлены ілюстрацыі пецярбургскай мастачкі Вольгі Граблеўскай, створаныя адмыслова для калекцыйнага выдання "Каўказскія творы" Льва Талстога, - распавялі ў музеі. - Зборнік быў выпушчаны у 2018 годзе ў Пяцігорску выдавецтвам "Снег" сумесна з Музеем-сядзібай Л.Н.Талстога "Ясная Паляна" да 190-годдзя пісьменніка".
У выданне ўвайшлі вядомыя каўказскія творы пісьменніка: "Аперацыя", "Рубка лесу", "Разжалаваны", "Мільтан і Булька", "Казакі", "Каўказскі палонны", "Хаджы-Мурат". Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі пакажа рэдкія выданні.
Таксама на выставе можна будзе ўбачыць кніжныя выданні і рукапісы перакладаў твораў рускага пісьменніка на беларускую мову з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
"Акрамя знаёмства з каўказскай тэмай у жыццё і творчасць Льва Талстога, наведвальнікі выставы змогуць ўспомніць вядомыя творы пісьменніка праз прыжыццёвыя выданні, апынуцца ва ўяўным месцы адпачынку і працы творцы, даведацца пра ўплыў творчасці Талстога на беларускую літаратуру", - анансавалі арганізатары.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/muzej-istorii-belorusskoj-literatury-predstavit-redkie-izdanija-kavkazskih-proizvedenij-lva-tolstogo-358493-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/leu-talstoy