Летась кітайскія турысты здзейснілі 149 мільёнаў паездак за мяжу, дзе яны выдаткавалі 130 мільярдаў долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Такія лічбы ўзгадваюцца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай акадэміяй турызму. Дадзеныя сведчаць, што ў параўнанні з 2017 годам абодва паказчыка павялічыліся на 14,7 і 13 працэнтаў адпаведна.
Па дадзеных Сусветнай турысцкай арганізацыі пры ААН (ЮНВТО), да 2030 года колькасць турыстаў па ўсім свеце перавысіць 1,8 млрд чалавек. Кітай лічыцца самым хуткарослым турыстычным рынкам у свеце і будзе адыграваць ключавую ролю ў развіцці турыстычнага сектара.
Рынак ўнутранага турызму ў Паднябеснай таксама квітнее. У першай палове гэтага года даходы ад унутранага турызму ў Кітаі склалі 2,78 трлн. юаняў (каля 402 мільярдаў), што на 13, 5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Кітайская акадэмія турызму прагназуе, што ў 2019 годзе прыбыткі ад унутранага турызму вырастуць на 10 працэнтаў - да 5,6 трлн юаняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya