Група кітайскіх даследчыкаў распрацавала метад больш бяспечнага і дакладнага рэдагавання геному, які мяркуецца ў перспектыве ўжыць у клінічнай вобласці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Рэдагаванне геному - адзін з відаў геннай інжынерыі, і для яе навукоўцы могуць выкарыстоўваць так званыя "генетычныя нажніцы", але існуе верагоднасць, што тым самым яны могуць пашкодзіць рібанукляінавай кіслату (РНК), што павялічыць рызыку ўзнікнення рака, адзначылі ў Шанхайскім інстытуце біялагічных навук Акадэміі навук Кітая.
Група навукоўцаў з інстытута стварыла такія «генетычныя нажніцы» пад кодавай назвай ABE ( F148A). Пры дапамозе новага метаду магчыма з большай дакладнасцю выразаць гены, што дапаможа пазбегнуць небяспечнага ўздзеяння на РНК. Распрацоўку можна выкарыстоўваць для лячэння рэдкіх захворванняў, пераканаліся супрацоўнікі інстытута. «Гэтыя метады рэдагавання тэарэтычна могуць дапамагаць хворым і ў аднаўленні здароўя, але ў сувязі з тым, што бяспека іх выкарыстання не гарантаваная, толькі некаторыя з «генэтычных нажніц» знаходзяцца ў працэсе клінічных выпрабаванняў», - растлумачыў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Ян Хуэй, які ўзначальвае гэтую групу навукоўцаў.
Распрацаваны кітайскімі генетыкамі метад рэдагавання геному можна выкарыстоўваць у лячэнні такіх захворванняў, як таласемія, макулярная дыстрафія і спадчынная глухата. Вынікі даследавання апублікаваныя ў электроннай версіі прэстыжнага навуковага часопіса Nature.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya