У Якуціі дзяўчына, прыйшла на спатканне на Скале кахання, спатыкнулася і звалілася з 50-метровай вышыні, паведамляе [1] РИА Новости.
У ноч з пятніцы на суботу ў службу выратавання рэспублікі паступіла паведамленне, што ў раёне пасёлка Чульман Нерюнгрынскага раёна са скалы сарвалася дзяўчына.
Як адзначылі ў ведамстве, падчас адпачынку маладой пары на "Скале кахання" (народная назва) вышынёй 50 метраў дзяўчына спатыкнулася і ўпала.
Аперацыя па выратаванні дзяўчыны пачалася ў чатыры раніцы і доўжылася дзве гадзіны.
"Пад'ехалі да месца ў поўнай цемры, складанасці ўзніклі адразу, <...> малая неасцярожнасць выклікае каменяпад, а ўнізе пацярпелая. Наладзілі пераправу, выратавальнікі з дапамогай альпінісцкага снаражэння спусціліся ўніз, дзяўчына была ў свядомасці, аказалі першую медыцынскую дапамогу, наклалі шыну, падазраючы закрыты пералом рукі, дадаткова наклалі шыйны бандаж, змясцілі пацярпелую на спецыяльныя насілкі і з усімі перасцярогамі паднялі наверх, перадалі лекарам хуткай дапамогі ", - адзначыў начальнік пошукава-выратавальнага атрада Анатоль Гежа, перадае служба выратавання.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190817/1557590517.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/yakuciya
[4] https://zviazda.by/be/tags/skala-kahannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/padzenne-z-vyshyni