Учора каля гадзіны ночы ў адэскім гатэлі "Токіа Стар" на вуліцы Вадаправоднай,1а адбыўся пажар. У выніку загінула 9 чалавек, яшчэ 10 пацярпелі. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Спачатку паведамлялася [1] пра 8 загінулых, аднак пазней іх колькасць павялічылася да 9.
Усяго ў гатэлі знаходзілася каля 200 чалавек, з іх 136 эвакуіравалі, астатнія выбраліся самастойна.
"На момант пажару ў будынку было 29 замежнікаў, з іх: беларусаў - 14, туркаў - двое, Малдова - адзін, Польшча - адзін, Францыя - пяць, Германія - адзін, ЗША - два чалавекі, Ірак - адзін, Узбекістан - адзін чалавек, Вялікабрытанія - адзін чалавек", - заявілі [2] на брыфінгу прадстаўнікоў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях ў Адэскай вобласці.
Да 04:32 пажар быў ліквідаваны на плошчы 1000 м.кв.
На месцы здарэння працавала аператыўная група галоўнага ўпраўлення ДСНС у Адэскай вобласці. Да тушэння прыцягнулі 65 супрацоўнікаў службы і 12 адзінак тэхнікі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на старонцы [3] ў Фэйсбуку паабяцаў пакараць уладальніка "Токіа Стар" - адэскага бізнесмена Вадзіма Чорнага.
"Асабіста прасачу, каб пакаранне адпавядала нормам закона і патрабаванням справядлівасці. Бо нельга ставіць уласны прыбытак вышэй чалавечых жыццяў. Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых. Дзякуй выратавальнікам і паліцыі. Асобны дзякуй адэсіту, які даў прытулак выратаваным пастаяльцам гэтага гатэля", - напісаў ён.
У паведамленні Міністэрства ўнутраных спраў Украіны сказана, што паліцыя пачала расследаванне. Зараз яна разглядае [4] тры магчымыя прычыны здарэння, сярод якіх - паджог з мэтай сховы забойства. Другая версія - парушэнне правіл бяспекі, якая з'яўляецца прыярытэтнай. А трэцяя - неасцярожнае выкарыстанне агня наведвальнікамі, якія знаходзіліся ў будынку. Уладальніка гатэля Вадзіма Чорнага затрымалі.
Вядома, што ў ліпені 2019 года прадстаўніка Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях не дапусцілі да праверкі будынка "Токіа Стар", з-за таго, што ўладальнік гатэля змяніў форму ўласнасці, паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.
У Адэскай вобласці аб'яўлены [5] траўр па ахвярах пажара ў гатэлі, паведамілі ў прэс-службе Адэскай гарадской адміністрацыі. У гэты дзень на ўсёй тэрыторыі вобласці павінен быць прыспушчаны Дзяржаўны сцяг Украіны. Мэр Адэсы Генадзь Труханаў таксама даў распараджэнне пра дзень траўра ў горадзе сёння, 18 жніўня.
Фота: dsns.gov.ua [1]
Спасылкі
[1] https://www.dsns.gov.ua/ua/Nadzvichayni-podiyi/97830.html?fbclid=IwAR37DzOD0Yd5zi7Oc4hSvPA9myyKcX5VBDVgjKmHYCUimbvPfWcWUteQVpw
[2] https://www.rbc.ua/rus/news/otele-tokio-star-nahodilis-30-inostrantsev-1566031391.html
[3] https://www.facebook.com/100007211555008/posts/2311236525793377?s=100000697272633&sfns=mo
[4] https://mvs.gov.ua/ua/news/23636_Osnovni_zusillya_pozhezhno_ryatuvalnih_pidrozdiliv_bulo_zoseredzheno_na_ryatuvannya_lyudey___Volodimir_Demchuk.htm
[5] https://away.vk.com/away.php
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[7] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[8] https://zviazda.by/be/tags/adesa-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/adeskaya-voblasc
[10] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[11] https://zviazda.by/be/tags/gatel