На Вілейскім водасховішчы прайшоў чарговы Вілейскі раёны фестываль пад назвай «Юшка-фэст».
Кожнае падвор’е ад мясцовых Сельскіх Саветаў прэзентавала свае рэцэпты прыгатавання рыбацкай стравы – юшкі, а таксама розных блюд з рыбай. У гэтым кулінарным спаборніцтве лідзіраваў Вілейскі дзяржаўны каледж. Працавалі выстаўкі народнай творчасці і майстар-класы па пляценні з лазы і саломкі, праводзіліся цікавыя конкурсы, асабліва па спажыванні пельменяў. Да ночы гуляў і спяваў вілейскі фэст.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/yushka-fest
[4] https://zviazda.by/be/tags/vileyski-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/vileyskae-vadashovishcha-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/ryba