У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці раёне хуліганы пашкодзілі рэкламныя шчыты і дарожныя знакі, распачата крымінальная справа, паведамілі БЕЛТА [1] ў Следчым камітэце Беларусі.
"Па дадзеных следства, ноччу 1 жніўня двое 18-гадовых непрацуючых хлопцаў і 16-гадовы навучэнец ліцэя сустрэліся ў бары. Выпіўшы алкагольныя напоі ў розных кампаніях, хлопцы адправіліся разам дадому. Па дарозе беспадстаўна пашкодзілі два рэкламныя шчыты і пяць дарожных знакаў, устаноўленых у цэнтры населенага пункта", - распавялі падрабязнасці ў СК. Акцябрскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодекса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasyolak-akcyabrski