Гадзіну таму ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступілі паведамленні ад персаналу гасцініц "Беларусь" і "Гарні". У абодвух выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомага пра нібыта закладзеную выбуховую прыладу ў названых гасцініцах, паведамляе МУС [1].
Неадкладна выбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. У цяперашні час праводзіцца абследаванне будынкаў на прадмет наяўнасці небяспечных рэчываў. Праведзена эвакуацыя персаналу.
Пасля ліст аналагічнага зместу паступіў і на электронны адрас гасцініцы "Юбілейная", аэрапорта "Мінск-2" і сталічнага чыгуначнага вакзаа.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne