Дзеці са свавольства пашкодзілі каля 30 надмагілляў на старых могілках па праспекце Перамогі ў Лідзе, паведамілі БЕЛТА [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Праваахоўнікам удалося высветліць, што гэта справа рук 10-гадовага хлопчыка і яго 7-гадовай сястры.
"Дзеці жывуць непадалёк. У адзін з дзён яны апынуліся на могілках, пры гэтым хлопчык знайшоў непадалёк малаток і вырашыў выпрабаваць надмагіллі на трываласць. Гэта яму спадабалася: хлопчык яшчэ некалькі разоў вяртаўся на могілкі", - распавялі ў міліцыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/deti-povredili-okolo-30-nadgrobij-na-kladbische-v-lide-358802-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lida