У Беларусі з пачатку года 37 чалавек атруціліся грыбамі, паведаміў БЕЛТА [1] ўрач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юрый Гаранюк.
Паводле апошняй інфармацыі, з 1 студзеня ў краіне зарэгістравана 33 выпадкі атручвання грыбамі. Больш за ўсё з іх адбылося ў Мінску (12), у Гомельскай і Магілёўскай абласцях (па 7). У Брэсцкай зафіксавана 3 выпадку, у Мінскай - 2, Віцебскай і Гродзенскай - па адным. "Пацярпелі 37 чалавек, у тым ліку трое дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў", - сказаў Юрый Горенюк. Сярод прычын атручванняў спецыяліст назваў няведанне відавога складу грыбоў і ігнараванне правіл іх збору і апрацоўкі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-belarusi-s-nachala-goda-ot-otravlenija-gribami-postradali-37-chelovek-358813-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gryby
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue