Жлобінскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў факт злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі былым кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства Рагачоўскага раёна, паведамілі [1] ў прэс-цэнтры КДК.
Устаноўлена, што дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства са студзеня 2018 года па люты 2019-га даваў указанні аб продажы буйной рагатай жывёлы фермеру з суседняга раёна па цане значна ніжэй за сабекошт. Усяго за названы перыяд было рэалізавана 49 кароў (фермер набываў іх для наступнага перапродажу).
Пры гэтым афармляліся дакументы, згодна з якімі БРС куплялі работнікі гэтага ж сельгаспрадпрыемства. Сваімі дзеяннямі кіраўнік ААТ, якое ён узначальвае, прычыніў шкоду на агульную суму больш за Br37 тыс. За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы, Рагачоўскім райаддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да экс-дырэктара сельгаспрадпрыемства распачата крымінальная справа па ч.3 арт.424 КК.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/direktor-selhozpredprijatija-rogachevskogo-rajona-prodal-okolo-50-korov-po-zanizhennoj-tsene-358831-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/buyny-ragaty-skot
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-dzyarzhkatrolyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/karovy
[5] https://zviazda.by/be/tags/selgaspradpryemstva