Французскай пары, у аўтамабілі якой было выяўлена 40 кг сардзінскага пяску, пагражае да шасці гадоў турмы, піша [1]BBC.
Французы сцвярджаюць, што хацелі ўзяць пясок дадому ў якасці "сувеніра" і не падазравалі, што гэта супрацьзаконна.
Знакаміты белы сардынскі пясок лічыцца здабыткам народа, і яго катэгарычна забаронена вывозіць з вострава.
Жыхары вострава ўжо шмат гадоў скардзяцца з нагоды крадзяжу прыродных багаццяў Сардзініі, уключаючы і пясок. Цяпер французам пагражае тэрмін ад года да шасці гадоў за крадзеж народнай уласнасці пры абцяжваючых абставінах.
Па законе ад 2017 года гандаль пяском, галькай або ракавінкамі лічыцца нелегальным і звычайна караецца штрафам да 3 тыс. еўра.
У багажніку пазадарожніка, на якім французы збіраліся пакінуць востраў, паліцыя выявіла 14 пластыкавых бутэлек з пяском з пляжу Кіа на поўдні Сардзініі.Выкрадальнікі збіраліся пагрузіцца на паром ў Порта-Торэс і адчаліць ў бок французскага Тулона.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/other-news-49400065
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyasok
[3] https://zviazda.by/be/tags/sardziniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/francuzy
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh