Настаўнік мінскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў узначаліў зборную Беларусі, паведамляе belarushockey.com [1].
Члены выканкама пагадзіліся з прапанаванай кандыдатурай, прагаласаваўшы за прызначэнне.
Міхаіл Захараў - заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту СССР міжнароднага класа. У якасці трэнера восем разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі з мінскім «Юнацтвам», шэсць разоў перамагаў у Кубку Беларусі, тройчы - у Кантынентальным кубку.
Узначальваў маладзёжную і юніёрскую зборную Беларусі. Кіраваў нацыянальнай камандай на чэмпіянатах свету-2004 і 2005, Алімпійскай кваліфікацыі-2005, а таксама на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Неаднаразова працаваў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Тройчы прызнаваўся лепшым трэнерам Беларусі.
Спасылкі
[1] https://belarushockey.com/cm2012/news_cm12/2019/08/20/mihail-zaharov-oficialno-vozglavil-sbornuju-belarusi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-zaharau