У Бешанковічах мужчыну заціснула пад легкавым аўтамабілем, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС [1].
Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня. Паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі мужчыну, якога заціснула пад легкавым аўтамабілем з-за таго, што сарваўся дамкрат, паступіла ратавальнікам у 12.42. Мужчына 1964 года нараджэння дэблакаваны работнікамі МНС і шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] http://www.mchs.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/beshankovichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne