Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп адклаў запланаваную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Злучаным Штатам Грэнландыі. Адпаведнае паведамленне амерыканскі лідар размясціў у Twitter, ппаведамляе ТАСС [1].
Denmark is a very special country with incredible people, but based on Prime Minister Mette Frederiksen’s comments, that she would have no interest in discussing the purchase of Greenland, I will be postponing our meeting scheduled in two weeks for another time....
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) August 20, 2019 [2]
"Данія - гэта асаблівая краіна з незвычайнымі людзьмі, але зыходзячы з выказванняў прэм'ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксен пра тое, што яна не зацікаўлена ў абмеркаванні пытання аб куплі Грэнландыі, я адкладаю нашу сустрэчу, якая, як было запланавана, павінна была адбыцца праз два тыдні, на іншы час", - паведаміў Трамп.
"Прэм'ер-міністр змагла зэканоміць нямала сродкаў і намаганняў як для Злучаных Штатаў, так і для Даніі, праявіўшы такую просталінейнасць. Я дзякую ёй за гэта і з нецярпеннем чакаю перагляду графіка [сустрэчы] у будучыні!" - дадаў Трамп.
Улады Грэнландыі і Даніі заявілі, што аўтаномія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ЗША, але не прадаецца. Фрэдэрыксен катэгарычна адпрэчыла магчымасць продажу Грэнландыі, якая з'яўляецца тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія і мае правы шырокай аўтаноміі.
Раней амерыканскі лідар пацвердзіў, што Злучаныя Штаты маглі б быць зацікаўлены ў набыцці Грэнландыі. Як заўважыў Трамп, "па сваёй сутнасці гэта буйная здзелка па набыцці нерухомасці".
Планавалася, што амерыканскі лідар наведае Данію 2-3 верасня. У нядзелю ён паведаміў, што неўзабаве, верагодна, наведае каралеўства. "Зусім не з гэтай прычыны, - падкрэсліў ён, кажучы пра магчымую куплю Грэнландыі. - Але мы гэта разглядаем".
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/6781529
[2] https://twitter.com/realDonaldTrump/status/1163961882945970176?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/daniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha