Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аказаў з пачатку года дапамогу ў працаўладкаванні ў складзе студэнцкіх сельскагаспадарчых і экалагічных атрадаў больш чым 5,6 тысячы непаўналетніх.
«З іх 444 — гэта дзеці, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку і якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, — паведаміла камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея ШАХОЎСКАЯ. — Усяго на пачатак жніўня ў складзе 1046 студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана больш за 13 тысяч чалавек».
Надзея Шахоўская нагадала, што БРСМ абвясціў 2019-ты Годам студэнцкіх атрадаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ідэалогіі студатрадаўскага руху. Гэты кірунак дапамагаюць рэалізоўваць камісары атрадаў. Традыцыйна ў кожнай вобласці і ў сталіцы байцы працуюць на знакавых аб'ектах, якія абвешчаны маладзёжнымі будоўлямі: сёлета гэта, напрыклад, рэканструкцыя Косаўскага замка і комплексу будынкаў «Гарадская клінічная бальніца» ў Гродне, будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Білева ў Віцебску і іншыя. Цэнтральным аб'ектам з'яўляецца Усебеларуская маладзёжная будоўля ў Астраўцы, дзе сёння, 22 жніўня, адбудзецца ўрачыстае закрыццё працоўнага семестра. Зараз там шчыруюць 12 лінейных атрадаў з Беларусі і Расіі колькасцю 226 чалавек.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[6] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/nepaunaletniya