Беларускі параалімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па веславанні акадэмічным, паведаміла [1] 21 жніўня Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-калясачніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя.
Дзмітрый Рышкевіч - майстар спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічным.
У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю і толькі цудам застаўся жывы. Пасля гэтага перанёс каля дваццаці аперацый і ўсё ж вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі.
Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў па веславанні акадэмічным на трэнажорах "Канцэпт".
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Дзмітрыя Ігаравіча ў сувязі з цяжкай стратай. "Звязда" далучаецца да спачуванняў.
Спасылкі
[1] http://mst.by/ru/actual-ru/view/na-chempionate-mira-po-greble-akademicheskoj-proizoshla-tragedija-utonul-belorusskij-paralimpiets-17087-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/paraalimpiycy
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/spartsmen