Рух на з'ездзе з трасы Мінск-Віцебск (праезная частка на Віцебск) часова абмяжуюць 22 жніўня, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Рух будзе абмежаваны з 11.00 да 13.00 у напрамку аўтадарогі Калодзішчы-Заслаўе непадалёк ад АЗС "А-100" каля вёскі Баравая Мінскага раёна. У гэты час тут запланавана правядзенне следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў ДТЗ, якое адбылося на гэтым участку дарогі.
Сьледчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-eksperyment
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz