Піцу-велікан спякуць у аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна падчас свята «Вясковы сыравар», а ў Навагрудку пройдзе квасны марафон на свяце «Хлеб, сыр, квас і добры настрой».
Найбольш актыўныя паўдзельнічаюць у «Сырных паядынках» у Жупранах, паспрабуюць сябе ў «Малочных прыгодах» або «падояць карову». А пакаштаваць і набыць хатнія малако, сыр, масла і разнастайныя тварожныя стравы з каровінага ды казінага малака змогуць абсалютна ўсе. Галоўнай «сырнай разынкай» свята «Вясковы сыравар» стане піца-велікан, якой арганізатары абяцаюць пачаставаць кожнага госця, што прыедзе на свята.
Падчас свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» у Навагрудку мясцовыя прадпрыемствы на імправізаваных падворках правядуць майстар-класы і цікавыя конкурсы. А пастаянныя ўдзельнікі свята — манахі Свята-Елісееўскага Лаўрышэўскага мужчынскага манастыра — прапануюць сваю выпечку, мёд і травяныя бальзамы.
Гасцей чакаюць забегі с перашкодамі, спаборніцтвы ў лепцы фігурак з цеста, стварэнне караляў з абаранак, віктарыны і навіны пра сыр. На «Рамесным праспекце» можна будзе пакаштаваць і набыць шмат смачнай і карыснай прадукцыі ў сырнай, хлебнай і кваснай зонах.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/syrnyya-svyaty
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenshchyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhuprany
[6] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak