Сёння, 22 жніўня, футбалісты барысаўскага БАТЭ прайгралі казахстанскай "Астане" з лікам 0: 3 у першым матчы раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.
Галы: 1: 0 - Тамасаў (23, пас - Сігур'ансан). 2: 0 - Лагвіненка (44, пас - Рукавіна). 3: 0 - Сігур'ансан (52, з пенальці).
Папярэджанні: Шамко (17), Мукам (26), Рукавіна (38), Сімавіч (81).
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага пасля матчу: "Агульную характарыстыку складана даць. Зразумела, што лік на карысць "Астаны" Тым не менш, два тайма ў нас яшчэ ёсць. Мы будзем да канца змагацца для сваіх заўзятараў".
Наступная гульня (дамашні матч у адказ) пройдзе ў наступны чацвер, 29 жніўня. Дзеля праходу ў групавы этап Лігі Еўропы барысаўскаму БАТЭ неабходна будзе забіць "Астане" 4 мячы.
Тры гады таму сапернікі ўжо сустракаліся [1] ў плэй-оф Лігі Еўропы, тады ў групавы раўнд прайшла казахстанская каманда.
Спасылкі
[1] https://sputnik.by/sport/20190822/1042498925/Nepriyatnost-sluchilas-BATE-s-razgromnym-schetom-proigral-Astane-v-LE.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/bate
[4] https://zviazda.by/be/tags/astana
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/liga-europy
[7] https://zviazda.by/be/tags/plef