Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан паклаў нагу на часопісны столік у Елісейскім палацы. На эпізод звярнула ўвагу выданне Busines Insider, перадае РИА Новости.
У сацыяльных сетках раскрытыкавалі Джонсана за недарэчныя паводзіны на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макрон. У прыватнасці, біёграф брытанскага прэм'ера Соня Пернэл назвала яго паводзіны "грубымі і брыдкімі".
WATCH: Here’s the Reuters video of Boris Johnson putting his foot on the Elysee furniture. It seems President Macron was making small talk suggesting the table would work equally well as a footstool should the PM want to recline, which Johnson then jokingly does pic.twitter.com/dnv37t9mS4 [1]
— Tom Rayner (@RaynerSkyNews) August 22, 2019 [2]
Пры гэтым BI адзначае, што ўчынак Джонсана хутчэй за ўсё быў жартам.
"Выглядае, нібы Макрон выказаў здагадку, што столік можна выкарыстоўваць у якасці падстаўкі для ног, калі прэм'ер захоча адкінуцца, што Джонсан жартам і робіць", - напісаў карэспандэнт Sky News Том Рейнер ў твітэры.
На апублікаваным у сетцы відэа чуваць, як палітыкі смяюцца. Тым не менш, большасць каментатараў палічылі паводзіны палітыка недыпламатычнмі.
Спасылкі
[1] https://t.co/dnv37t9mS4
[2] https://twitter.com/RaynerSkyNews/status/1164563614243663872?ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://zviazda.by/be/tags/borys-dzhonsan
[4] https://zviazda.by/be/tags/emanuel-makron
[5] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya