Даўка на канцэрце папулярнага рэпера адбылася ў сталіцы Алжыра, пяць чалавек загінулі і больш за 20 атрымалі раненні, паведамляе [1] РИА Новости са спасылкай на мясцовы партал [2] Tout sur l'Algérie (TSA).
Канцэрт спевака, вядомага як Soolking, праходзіў у чацвер увечары на стадыёне. Даўка ўтварылася на адным з уваходаў ўнутры комплексу. Адзначаецца, што ахвярамі цісканіны сталі два маладыя чалавекі і тры дзяўчыны. Яшчэ 21 чалавек пацярпелі, іх жыцці знаходзяцца па-за небяспекай.
Нягледзячы на інцыдэнт, Soolking працягнуў канцэрт, які ў прамым эфіры трансліраваўся па тэлеканале Canal Algérie.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190823/1557811731.html
[2] https://www.tsa-algerie.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/alzhyr
[5] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/rep-kancert
[7] https://zviazda.by/be/tags/dauka