22 жніўня ў ходзе правядзення пошукавых работ вайскоўцамі в/ч 28443 у лясным масіве, размешчаным каля вёскі Заронава, выяўленыя: 46 мінамётных мін калібру 82 мм, 3 артылерыйскія снарады калібру 37 мм, дзве гранаты РГ-42 і артылерыйскі узрывальнік. Усе боепрыпасы часоў Вялікай айчыннай вайны, гаворыцца [1] на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.
Боепрыпасы знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524 УВ МУС Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/900
[2] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vayskovec