Гэта адбудзецца ў сувязі з правядзеннем спаборніцтваў па спартыўнай хадзьбе.
Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”, з 7.30 да 12.30 змяняюцца трасы наступных аўтобусных маршрутаў з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку (калі не пазначана іншае):
- рух аўтобусаў маршрутаў № 1, 69, 119С арганізуецца ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева, праспектах Машэрава, Пераможцаў і далей па маршрутах у абодвух напрамках; для маршруту № 119С на змененым участку пасадка і высадка пасажыраў будзе весціся на прыпыначных пунктах “Раманаўская Слабада”, “Гарадскі Вал”, “Станцыя метро “Фрунзенская”;
- рух аўтобусаў маршруту № 73 арганізуецца ад вуліцы Маскоўскай па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева, праспектах Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў прамым напрамку і па праспектах Пераможцаў, Машэрава, вуліцах Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў зваротным напрамку;
- рух аўтобусаў маршруту № 91 арганізуецца ад вуліцы Багдановіча па вуліцах Няміга, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Ціміразева, праспектах Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
- рух аўтобусаў маршруту № 163 арганізуецца ад вуліцы Маскоўскай па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйская і далей па маршруце ў прамым напрамку і па вуліцах Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга ў зваротным кірунку.
Сяргей РАСОЛЬКА