У Гродне пры ажыццяўленні здзелкі аператыўнікамі наркакантролю затрыманыя збытчык і пакупнік марыхуаны, гаворыцца [1] ў Telegram-канале афіцыйнага прадстаўніка МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай.
У двары дома па вуліцы Горкага ў абласным цэнтры 47-гадовы гродзенец прадаў 5 грам марыхуаны 53-гадоваму мясцоваму жыхару, непрацуючаму, які раней прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
У далейшым дома ў збытчыкаў было выяўлена яшчэ 20 грамаў аналагічнага наркотыку расліннага паходжання. Мужчына рэалізоўваў "траўку" дробнымі порцыямі. Мужчына-прадавец раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, нідзе не працуе.
Зараз у дачыненні да гандляра марыхуанай распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў з мэтай збыту, а ў дачыненні да пакупніка - за незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту.
МУС сур'ёзна заклапочана ростам спажывання марыхуаны ў краіне, якая, разам з гашышам, ужо займае 80% наркарынку. У гэтай сувязі штогод у рамках праграмы "Мак" (з чэрвеня па верасень) праводзяцца сістэмныя мерапрыемствы па знішчэнні наркасыравіннай базы. Толькі ў гэтым годзе знішчана больш за 70 гектараў (78 тон) дзiкарослых канопляў і маку.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanopli
[5] https://zviazda.by/be/tags/mak
[6] https://zviazda.by/be/tags/milicyya