Як паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, сёлета назіраецца значная колькасць ДТЗ на аўтамабільнай дарозе М-4 Мінск - Магілёў. З пачатку года на ёй адбылося 13 ДТЗ, у выніку якіх два чалавекі загінулі, 15 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 23 па 25 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М-4 Мінск - Магілёў у межах Бярэзінскага, Мінскага і Чэрвеньскага раёнаў.
Супрацоўнікі ДАІ будуць кантраляваць выкананне ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Асаблівую ўвагу нададуць выкананню хуткасных рэжымаў, правілаў перавозкі дзяцей, у тым ліку арганізаванай перавозкі груп дзяцей, парушэнням ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі, кіроўцамі мотатранспорту, выяўленню нецвярозых кіроўцаў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/autadaroga
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk-magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[4] https://zviazda.by/be/tags/m4