Лось, які выбег на дарогу, мог стаць прычынай ДТЗ з удзелам цыстэрны з цэментам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На дарозе Р44 за некалькі кіламетраў ад ўезду ў абласны цэнтр у кювет вылецеў грузавік з цыстэрнай, запоўненай цэментам.
"За рулём МАЗа знаходзіўся 55-гадовы мужчына. Паводле яго слоў, раптам на дарогу выбег лось. Кіроўца ужыў экстранае тармажэнне: грузавік занесла, ён з'ехаў у кювет, цыстэрна перакулілася", - распавялі ў ДАІ.
На месца аварыі прыйшлося выклікаць кран, каб выцягнуць цыстэрну. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pod-grodno-iz-za-losja-perevernulas-tsisterna-s-tsementom-359360-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/cysterna
[5] https://zviazda.by/be/tags/los