Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — знакамітая беларуская паэтэса, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Была ў шлюбе з паэтам Сяргеем Панізнікам. Загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць», дзе дапамагла ўпершыню апублікавацца многім маладым паэтам. Паэтэса працавала на творчай ніве актыўна і плённа. Яна аўтар зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», «Каліна зімы», зборніка выбраных твораў «У шуме жытняга святла».
Вершы — Яўгенія ЯНІШЧЫЦ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
Куплет 1:
Рукі шчаслівыя ўскіну да столі,
Смехам парушу маўчанне сцяны.
Гэта любоў! І няма ёй спатолі.
Гэта любоў! І няма ёй віны.
Прыпеў:
Гэтыя зоркія вочы!
Гэтай пяшчоты прыбой!
Не паўтараецца двойчы.
Я застаюся з табой.
Гэта любоў мая.
Гэта любоў твая.
Да смерці шчаслівая
Я.
Куплет 2:
Неба вачэй а ці сэрца вышэе?
Так, я да смерці шчаслівая. Так.
Гэта любоў, як скразная вышэўка
Тых пацалункаў — дзе ружа і мак.
Прыпеў.
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] mailto:evgenyksenevіch@gmaіl.com
[5] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu