Намеснік кіраўніка вёскі ў Левашынскім раёне Дагестана завысіў уласны ўзрост на 34 гады для таго, каб атрымліваць працоўную пенсію. Аб гэтым паведамляе РБК [1].
Устаноўлена, што ў мясцовым аддзеле УФМС 28-гадоваму чыноўніку быў выдадзены падроблены пашпарт з змененай датай нараджэння. Акрамя гэтага, ён падрабіў працоўную кніжку. У дакуменце паведамлялася, што чыноўнік нібыта працаваў у калгасе з 1985 па 1996 гады.
У лютым мінулага года мужчына звярнуўся ў раённы аддзел пенсійнага фонду з просьбай прызначыць яму пенсію па старасці. У перыяд з сакавіка 2018 года па ліпень 2019 года чыноўніку налічылі пенсію ў памеры больш за 155 тыс. расійскіх рублёў
Па дадзеным факце ў дачыненні да чыноўніка распачалі крымінальную справу аб махлярстве на падставе ч. 1 арт. 159 КК РФ.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5d5f1da99a7947d74862ec2e
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya