Днём 16 жніўня ў пункце пропуску "Каменны Лог" падчас праходжання пагранічнага кантролю 67-гадовая грамадзянка Расійскай Федэрацыі адчула рэзкае пагаршэнне стану, паведамляе Дзяржпагранкамітэт [1]. Жанчына пачала губляць прытомнасць і задыхацца. Ніхто не ведаў, як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі.
У гэты момант на дапамогу падаспела кантралёр 1-й катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю «Каменны Лог» прапаршчык Таццяна Галоўская, якая правярала дакументы ў грамадзян, якія перасякаюць мяжу. Дзякуючы яе пісьменным і ўмелым дзеянням па аказанні першай медыцынскай дапамогі жанчына пачала прыходзіць у прытомнасць і дыхаць.
Неўзабаве ў пункт пропуску прыехалі ўрачы Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія агледзелі пацярпелай. Стан грамадзянкі Расіі быў здавальняючы, пагроза жыццю мінула.
Спасылкі
[1] https://www.gpk.gov.by/news/gpk/59232/
[2] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamenny-log